Бензапіла, блендэр, ноўтбук, матрац. Стала вядома, што вайскоўцы РФ скралі ў Бучы і адпраўлялі з Мазыра — іх ідэнтыфікавалі

| Новости

Расіяне выкралі ва ўкраінцаў не менш як 58 тон рэчаў. У адной з пасылак былі шліфавальная машынка Vega V6-1050, бензапіла Stihl, параачышчальнік Karcher, ноўтбук Lenovo, блендэр Bosch, набор рондляў, каўнік, шэсць вудаў і два спінінгі, піша Свабода.

Следчыя Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны ідэнтыфікавалі прынамсі 18 расійскіх вайскоўцаў, якія рабавалі дамы ўкраінцаў у Бучы і Бучанскім раёне Кіеўскай вобласьці і потым адпраўлялі выкрадзеныя рэчы ў пасылках дадому з мазырскага аддзялення экспрэс-пошты СДЭК — пра гэта распавядаў Флагшток.

От продуктов до автомобилей. Какие украденные вещи привезли российские военные из Украины

Украинские власти обвинили российских военных, вернувшихся из Украины в Беларусь, в мародерстве. Флагшток собрал имеющиеся факты, которые свидетельствуют в пользу выдвинутых обвинений.


Гэта вынікае з двух судовых рашэнняў, апублікаваных у Дзяржаўным рэестры Ўкраіны аб завочным арышце яшчэ чатырох падазраваных — двух вайскоўцаў Фэдэральнай службы войскаў нацыянальнай гвардыі, і па адным з 46-га кулямётна-артылерыйскага полку, які нібыта дыслакаваўся ў паселішчы Лагуннае Паўднёва-Курыльскага раёну Сахалінскай вобласці, і 56-га гвардзейскага дэсантна-штурмавога данскога казачага полку з дыслакацыяй у Феадосіі (анэксаваны Расіяй Крым).

Абвешчаны міжнародны вышук усіх гэтых расійскіх вайскоўцаў. Іх абвінавачваюць у парушэнні законаў і звычаяў вайны згодна з ч.1 арт. 438 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны. Злачынства караецца пазбаўленнем волі ад 8 да 12 гадоў.


Што было ў пасылках



Расійскія салдаты адпраўляюць праз СДЭК скрадзеныя ва Ўкраіне рэчы ў РФ. Мазыр, Беларусь, 02.04.2022


  • Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, адзін з нацыянальных гвардзейцаў адправіў пасылку вагою 60 кілаграмаў у Бірабіджан. У пасылцы былі шліфавальная машынка Vega V6-1050, бензапіла Stihl, параачышчальнік Karcher, ноўтбук Lenovo, блендэр Bosch, набор рондляў, каўнік, шэсць вудаў і два сьпінінгі.
  • Другі расійскі нацыянальны гвардзеец адправіў 20-кілаграмовую пасылку ў Маскву. У ёй былі: электрычны гэблік Sturm, шліфавальная машынка «Зенит», сеткавы дрыль «Дніпро», планшэт Samsung, электрапіла, генератар Sturm, дзве бензапілы Einhell, адзенне, касметыка, матрац двухспальны, ноўтбук Lenovo.
  • Вайсковец з 46-га кулямётна-артылерыйскага полку адправіў пасылку вагою 3,8 кілаграма ў горад Рубцоўск Алтайскага краю. У ёй былі металашукальнік Gareth Ace 250, бензапіла Husqvarna 64, планшэт Lenovo, машынка стрыгчы, аўтамабільны тэлевізар, прылада заточваць інструмэнты.
  • Вайсковец з 56-га гвардзейскага дэсантна-штурмавога данскога казацкага полку адправіў у Рубцоўск Алтайскага краю найбольшую пасылку — яна важыла 150 кілаграмаў і ўтрымлівала: планшэт Apple iPad 10.2, плату да кампутара MSI Z270-A PRO, відэакарту да кампутара Gigabyte Geforce GTX1080, плату ASRock FM2A55H-D6S, блок сілкавання да кампутара Chieftec, працэсар Intel Core76700K, гульнёвую прыстаўку Sony Play Station 4 Slim 1TB і кантролеры да яе, тачку двухколавую Forte, LED-УФ лампу для пазногцяў Global Fashion 36W Power 15 Leds, прас для валасоў Grunhelm GHC-722T, музычную калонку Divoom Voombox Outdoor, машынку стрыгчы валасы Panasonic ER-GB60-k, шліфавальную машынку Forte AG-8-125, набор інструментаў Haisser, акумулятарную зашрубку Forte CDL1215-2B2, зварачны апарат Kaiser MMA-300 HomeLine, жаночую дублёнку з натуральнага футра, два газавыя побытавыя балоны Novogas, прылады заточваць інструмэнты Forte CD-120 і "Forte CT3-3100, шматпрофільны інструмэнт Multi Tool Forte MG 17218.


Гэтыя рэчы расейскія вайскоўцы выкралі з дамоў жыхароў вёскі Бліставіца Бучанскага раёну Кіеўскай вобласці.


Расейцы выкралі ў украінцаў ня менш як 58 тон рэчаў

Сёлета ў траўні СМІ паведамлялі, што расейская кур’ерская служба дастаўкі СДЭК за час вайны ва Ўкраіне адгрузіла з пунктаў адпраўкі паблізу ўкраінскай мяжы ня менш як 58 тон пасылак. Іх адпраўлялі людзі ў вайсковай форме — расейскія вайскоўцы або вайскоўцы сэпаратысцкіх утварэньняў на ўсходзе Ўкраіны.

Пік адгрузак прыпаў на пачатак красавіка — менавіта тады расейскія войскі адступалі з Кіеўскай вобласьці і з поўначы Ўкраіны. Украінскія сьледчыя ідэнтыфікуюць датычных да рабаваньня расейскіх вайскоўцаў на падставе відэаматэрыялаў, апублікаваных у СМІ.