«Правільна фармулюйце свае жаданні». Выйшаў на волю вядучы радыё «Гомель FM» Аляксей Каверын

| Палітыка

Выйшаў на волю вядучы радыёстанцыі «Гомель FM» палітзняволены Аляксей Кругляк, вядомы пад псеўданімам Аляксей Каверын. 16 верасня ён апублікаваў пост на асабістай старонцы ў сацсетцы, у якім паведаміў аб сваім вяртанні. Сябры павіншавалі Аляксея з гэтай падзеяй.

«В сентябре прошлого года, придя домой, я стал жаловаться. Как же я устал... Как мне все надоело... Как я хочу отдыха... Просто ничего не делать, сидеть и читать книги... Правильно формулируйте свои желания!», — завэлюмавана напісаў радыёвядучы аб тым, як і дзе праводзіў час.

Аляксея затрымалі ў снежні 2021 года, а ў сакавіку асудзілі на адзін год пазбаўлення волі. Паколькі тэрмін знаходжання ў СІЗА залічваецца як адзін дзень за паўтара, мужчыну адпусцілі раней чым праз год.




Нагадаем, яго абвінавацілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Паводле абвінавачання, Аляксей Кругляк, знаходзячыся на працоўным месцы на гомельскім тэлебачанні, са свайго тэлефону ў прафесійным закрытым чаце 12 жніўня 2020 года даслаў некалькі паведамленняў, якія тычыліся палітычнай сітуацыі ў краіне пасля выбараў. Ён убачыў, які гвалт і агрэсія былі ў Менску і іншых гарадах краіны над мірнымі жыхарамі, якія выказвалі сваё стаўленне да фальсіфікацыі выбараў.

Як паведамляла «Вясна», на эмоцыях Аляксей прапанаваў выходзіць на вуліцы ў Гомелі, ладзіць маршы, станавіцца ў ланцугі. Гэтыя паведамленні расцанілі як заклікі да несанкцыянаваных мітынгаў і дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а яго — арганізатарам гэтых дзеянняў.




Крымінальную справу завялі толькі праз год, восенню 2021 года, калі ГУБОПіК атрымаў доступ да чату. Аляксей да таго часу пра гэтыя паведамленні забыўся і своечасова іх не выдаліў. Пасля апублікавання ён спалохаўся, запісаў і выклаў у інтэрнэт «пакаяльнае» відэа, дзе ад усяго адхрышчваўся ў надзеі, што яго не затрымаюць. Аднак гэта не дапамагло.

На судовым працэсе Кругляк пагадзіўся даваць паказанні і тады прадстаўнік абвінавачання і суддзя дамагліся ад яго поўнага прызнання віны. У сваім апошнім слове Аляксей агучыў, што згодны на ўсё, нават стаць «рупарам прапаганды», працаваць не пакладаючы рук, абы не адпраўлялі ў калонію, а адпусцілі дадому да сям'і. Аднак суддзя Віктар Казачок асудзіў мужчыну да году калоніі, як і прасіў пракурор.

«Искренне хочу продолжить службу». Гомельская судья попросилась в КГБ, но ее не взяли

| Палітыка | 0

Во время работы в суде Советского района Елена Шайн выносила обвинительные постановления по политически мотивированным делам, но запомнилась и одним справедливым решением.