Чытачы Радыё Свабода даслалі копію дакумэнту, з якога вынікае, што на прадпрыемстве «Гомельхлебпрам» няма мукі. Даукмент адрасаваны начальніку кіравання гандлю і паслуг Гомельскага гарвыканкама Яўгену Пястунову.
«ААТ "Гомельхлебпрам" паведамляе, што ў сувязі з адсутнасцю мукі 21 і 22 лютага прадпрыемства не мае магчымасці выканаць заяўкі на хлебабулачную прадукцыю ў гандлёвую сетку Гомеля і вобласці. Просім праінфармаваць гандлёвыя аб’екты пра зрыў паставак 21 і 22 лютага».
Чытачы Радыё Свабоды атрымалі копію дакумента па месцы працы ў адной з харчовых крам Гомеля.
Флагшток